Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня
Пра гэта 22 верасня паведаміла дырэктарка канала Агнешка Рамашэўска падчас канферэнцыі “Polska pomoc zagraniczna”. Канферэнцыя была арганізаваная Міністэрствам замежных справаў Польшчы, паведаміла “Радыё Рацыя”.
Агнешка Рамашэўска распавяла, што вяшчанне будзе ажыццяўляцца 16 гадзінаў у суткі. Афіцыйнай мовай канала будзе беларуская - прынцыповае рашэнне па гэтым пытанні ўжо прынятае.