ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS«Івашкевіча затрымліваў цэлы аўтобус спэцназу». Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам з намеснікам старшыні Партыі камуністаў Беларускай Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі спэцназаўцы. Віктар Івашкевіч знаходзіцца ў міліцыі Першамайскага раёну Менску. Учора ён адзначаў свой дзень народзінаў у кавярні “Эль-Памідора”. Калі кампанія з шасьці чалавек выйшла на ганак, да іх падышлі спэцназаўцы і запатрабавалі прад’явіць пашпарты, перадае “Радыё Свабода”. “На нашае пытаньне чаму пашпарты, нам адказалі: “Удакладніць асобы”. Пасьля таго, як мы паказалі дакумэнты, спадароў Івашкевіча і Ухналёва папрасілі прайсьці ў аўтобус, які менавіта ў некалькіх мэтрах стаяў каля ўваходу ад кавярні. Віктара Івашкевіча з падарункамі і з партфэлем узялі ў аўтобус”, -- распавяла сведка Валянціна Сьвяцкая. Старшыню аргкамітэту ў правядзеньні Эўрапейскага Маршу Віктара Івашкевіча і намесніка старшыні ПКБ Валерыя Ўхналёва адвезьлі спачатку ў міліцыю Першамайскага раёну, а адтуль у медвыцьвярэзьнік. Там прынялі рашэньне, што іх адпусьцяць. Але адпусьцілі толькі Валерыя Ўхналёва. Ён апавёў “Свабодзе”, што ў медвыцьвярэзьніку іх здымалі на відэа. “Нас прывезьлі ў медвыцьвярэзьнік і адразу ж пачаўся відэазапіс. Казалі, давайце правядзем ваш мэдагляд, распранайцеся. Мы адмовіліся, бо паказалі б па тэлебачаньню і г.д. Пакажуць мае даляры па адным, якія яны расклалі на стале: тры даляры па адным і пяць даляраў. Думаю, гэта было галоўнае”, -- распавёў Ухналёв. У Віктара Івашкевіча знайшлі некалькі ўлётак з сымболікай Эўрапейскага Маршу. Гэта стала падставай для складаньня пратаколу за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Гэты адміністрацыйны пратакол будуць разглядаць сёньня ў судзе Першамайскага раёну. Паплечнікі Віктара Івашкевіча ня выключаюць, што можа быць і яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, як гэта было ў справах іншых затрыманых. Як сьвежы прыклад – апошнія арышты, калі людзей прывозілі з турмы ў суд і давалі новы тэрмін арышту за тое, што пакараны нібыта ў калідоры спатыкаўся і пры гэтым нецэнзурна лаяўся. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |