ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSВольгу Казуліну звольнілі з працыВольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.Паводле Вольгі Казулінай, яна ў пачатку ліпеня паехала на канфэрэнцыю ў Вільню, на якой абмяркоўваліся стасункі Расеі з Эўразьвязам. І гэта выпадала на працоўныя дні. Вольга папрасілася ў кіраўніцтва адпусьціць яе на гэты час у адпачынак за свой кошт. Аднак 25 верасьня дырэктар прадпрыемства аб’явіў вымову Вользе Казулінай і ўчора звольніў яе з працы за прагул. Паводле Вольгі Казулінай, цягам чатырох з паловай месяцаў ёй не плацілі заробак на прадпрыемстве. “Дырэктар ведае, што я адна гадую дзіця. Мой бацька палітзьняволены, і каб выратаваць свайго бацьку я мушу езьдзіць на канфэрэнцыі. Цяпер мяне выкідаюць на вуліцу”, - сказала дачка палітзьняволенага. В.Казуліна зьбіраецца абскардзіць у судзе рашэньне дырэктара. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |