ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБЕЛАРУСЬ – АДНА З САМЫХ КАРУМПАВАНЫХ КРАІНАЎ НА ПОСТСАВЕЦКАЙ ПРАСТОРЫ150-е месца са 180. Так ацэньвае ступень успрыняцьця карумпаванасьці ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі сьвету міжнародная арганізацыя Transparency International у сваёй штогадовай справаздачы. Паказчыкі ўспрыняцьця карумпаванасьці Беларусі з канца мінулага стагодзьдзя істотна пагоршыліся. Transparency International пры вымярэньні ступені ўспрыняцьця карумпаванасьці краінаў улічвае ўзровень хабарніцтва, удзел дзяржаўных службоўцаў у бізнэсе, наяўнасьць ці адсутнасьць незалежных судоў і заканадаўства ў барацьбе з адмываньнем грошай, празрыстасьць ураду і яго падкантрольнасьць грамадзтву. Варта адзначыць, што рэйтынгі Transparency International вымяраюць ня сам узровень карупцыі ў краіне, а тое, якім яго ўспрымае насельніцтва і бізнэс. Тэндэнцыі ў зьменах успрыняцьця карупцыі ў постсавецкіх краінах і ў рэгіёне ў цэлым мы папрасілі ахарактарызаваць рэгіянальнага дырэктара Transparency International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Міклаша Маршала. М.Маршал: “Сумная выснова – што няма ніякага паляпшэньня. Гэта адбываецца з многіх прычын, сярод якіх рост уплыву Расеі і памяншэньне палітычнай волі да рэформаў. Існуе пэўная заканамернасьць – там, дзе больш моцны ўплыў Эўразьвязу, мы бачым паляпшэньне. Там дзе павялічваецца расейскі ўплыў, сытуацыя з карупцыяй пагаршаецца.” Некаторыя экспэрты, асабліва блізкія да беларускіх уладаў, ставяць пад сумнеў дадзеныя па ўспрыняцьці карупцыі ў Беларусі. Менавіта барацьба з карупцыяй была фірмовай тэмай беларускай улады яшчэ з часоў першага абраньня прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |