ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSДля чаго Раман Абрамовіч прылятаў у Менск?Таемны бліц-візыт Рамана Абрамовіча ў Менск спарадзіў хвалю чутак. Толькі праз тыдзень стала вядома, што расейскі мільярдэр прылятаў у Менск і можна толькі здагадвацца пра мэты ягонай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе Расейская служба радыёстанцыі «Бі-бі-сі». Абрамовіч прыляцеў у Менск 25 верасьня зь Лёндану на ўласным "Боінгу" і прабыў у беларускай сталіцы 3 гадзіны 37 хвілінаў. Усьлед за "Боінгам" у старым менскім аэрапорце, які знаходзіцца практычна ў цэнтры гораду, прызямліўся самалёт з дэлегацыяй расейскіх бізнэсоўцаў на чале з прэзыдэнтам "Слаўнафты" Юр'ем Суханавым. Генэральны дырэктар прадстаўніцтва "Слаўнафты" ў Менску Сяргей Шаўчэнка ў чацьвер, 4 кастрычніка, вымушана паведаміў "Комсомольской правде в Беларуси", што Раман Абрамовіч абмяркоўваў з Лукашэнкам пэрспэктывы інвэстыцыйнай дзейнасьці. Якія галіны беларускай эканомікі або гаспадарчыя аб'екты цікавяць Абрамовіча, пакуль не вядома. Аналітыкі ў Менску, зрэшты, зьвяртаюць адмысловую ўвагу на падвышаную сакрэтнасьць мінулых перамоў. Беларускія дзяржаўныя СМІ не паведамілі ні слова пра сустрэчу Лукашэнкі з мільярдэрам. «Закрытасьць камэрцыйных пагадненьняў, якія зьдзяйсьняе беларускае кіраўніцтва, сама за сябе гаворыць: тут ня ўсё чыста, тут, відаць, ёсьць нейкія шэрыя схемы, якія ўлады спрабуюць схаваць ад грамадзкага кантролю, – адзначае палітоляг Валеры Карбалевіч. – Але беларускія прадпрыемствы належаць усяму народу, а не кіраўніцтву!» Беларуская дзяржава ўжо рассталася з кантрольным пакетам акцый у МЦС (гандлёвая марка Velkom) – найбуйнейшым у краіне апэратарам сотавай сувязі. Невядома за колькі. У канцы жніўня без абяцанага публічнага тэндэрнага гандлю ўласнікам кампаніі стаў кіпрскі "SB Telekom Ltd", які належыць сырыйцу. Менскі мотавэлязавод напрыканцы лета перайшоў у рукі аўстрыйцаў расейскага паходжаньня — фірма АТЕС Holding GmbH набыла 93 % акцый — афіцыйна за сьмехатворную суму 7,2 млн. даляраў. Аналітыкі мяркуюць, што аб'ектам цікавасьці Абрамовіча маглі быць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |