ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРада Еўрапейскай Інтэграцыі распачала працуУчора ў Мінску прайшло першае паседжанне Рады Еўрапейскай Інтэграцыі, ініцыяванай лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. У Раду ўвайшлі больш за 30 асобаў – грамадскіх дзеячоў, палітыкаў і экспертаў, якія дэкларуюць сваю прыхільнасць да ідэі еўрапейскага выбару Беларусі. – Рада Еўрапейскай Інтэграцыі – гэта не новая арганізацыя, гэта пляцоўка дасьведчанных і актыўных людзей, якія шляхам сумесных кансультацыяў, дыялогу і каардынацыяй працы выпрацуюць шлях інтэграцыі Беларусі ў агульнаеўрапейскую палітычную і эканамічную прастору, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, адкрываючы паседжанне. Напачатку палітыкі і эксперты будуць працаваць па чатырох накірунках: інфармацыйны – распаўсюд інфармацыі пра выгоды, якія дае супрацоўніцтва з ЕС; аналітычны – распрацоўка праграмаў еўрапейскай інтэграцыі Беларусі; адукацыйны – праграмы для грамадскіх лідэраў у галіне кіравання; культурніцкі – падтрымка беларускай культуры. Удзельнікі паседжання прынялі за аснову палажэнне аб Радзе еўрапейскай інтэграцыі, тэкст Дэкларацыі еўрапейскага выбару Беларусі і падкрэслілі, што склад Рады павінен пашырацца. Старшынём Рады быў абраны Аляксандр Мілінкевіч. Падчас дыскусіі намесніца старшыні партыі АГП Людміла Гразнова падкрэсліла, што праца павінна грунтавацца на працы аналітыкаў і экспертаў, а не бюракартаў: “Як толькі з’явяцца такія актары, як бюракраты, то ідэя РЭІ будзе скампраментаваная”. Намеснік старшыні БСДП (Грамада), адвакат Ігар Рынкевіч адзначыў, што маніфестацыя праеўрапейскасці Беларусі была вельмі важнай. “Лічу, што ёсць перспектывы для рэалізацыі гэтай ініцыятывы, калі мы адыдзем ад звычайнай беларускай рэўнасці, хто лепшы, хто манапаліст нейкай ідэі”. - Не выключаю, што грамадская ініцыятыва “Беларусь – у Раду Еўропы” знойдзе канкрэтную рэалізацыю ў рамках дзейнасці створанай Рады Еўрапейскай Інтэграцыі, - дадаў Ігар Рынкевіч. Сярод асобаў, якія ўвайшлі ў Раду, Таццяна Процька, Людміла Гразнова, Алесь Міхалевіч, Вячаслаў Хадасоўскі, Пётр Марцаў, Алесь Анціпенка, Валянцін Акудовіч, Іван Нікітчанка, Міхал Залескі і інш. Дадатковая інфармацыя: Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |