ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSВыступ Аляксандра Мілінкевіча перад удзельнікамі Еўрапейскага маршаГрамадзяне Беларусі! Сёння мы прайшлі маршам. Сёння мы перамаглі страх. Страх – ён як іртуць. Ён разліты па нашай краіне. Ён атруціў нашы душы. Але мала перамагчы страх адзін раз. Нам трэба раз за разам выходзіць на цэнтральныя праспекты і дэманстраваць сваю любоў да Айчыны, волю да Свабоды, свой выбар еўрапейскага шляху развіцця. Маніфестацыі — самы эфектыўны спосаб барацьбы за свабоду. Седзячы ў хаце — нічога не даб’емся. Трэба выходзіць! Столькі, колькі спатрэбіцца, каб вызваліць саміх сябе і наш народ. Няма іншай рады. Свабоды трэба дамагчыся, яе трэба заслужыць. Так рабілі іншыя народы Еўропы. Прэч сумневы, у адзінстве сіла! Улады затрымалі дзясяткі людзей у сталіцы і ў рэгіёнах, бо ўздыму рэгіёнаў яны найбольш баяцца,. Улады смяротна баяцца масавасці маніфестацый. Але гэтыя людзі душою і думкаю з намі. Я пералічу тых з іх, каго ведаю асабіста: Уладзімір Кацора Васіль Палякоў Сяргей Антусевіч Яраслаў Берніковіч Андрэй Цянюта Зьміцер Жалезьнічэнка Мікола Лемяноўскі Зьміцер Салаўёў Раман Кісьляк Леанід Гаравы Сяргей Мальчык Анатоль Хацько Мікіта Сасім Павал Юхневіч Яраслаў Грышчэня Іван Бедка Віталь Ешан Наста Азарка Алесь Масюк Юры Масюк Анжаліка Борыс Ігар Банцар Павал Наздра Алесь Дзергачоў Юрка Бакур Інга Абрамава Юры Істомін Андрэй Янушкевіч І наш гонар, наша сумленне - Павал Севярынец Яны - з намі, мы – заадно! Жыве Беларусь! Дзяўчаты і хлопцы! На вас, наша моладзь, надзея! Слухайце сваё сумленне, рабіце дабро і нічога не бойцеся. Сябры Беларусі з розных краінаў Еўропы прыехалі 14 кастрычніка ў Мінск. Дзякуй ім! Звяртаюся і да тых, хто яшчэ не адолеў страх, хто яшчэ не ачысціўся ад іртуці хлусні. Мы адна нацыя. У нас роўныя правы і супольная будучыня. Мы — еўрапейцы! Мы — гаспадары дзяржавы, мы — крыніца ўлады. Падтрымайце еўрапейскі выбар для Беларусі! Гэта адзіны шлях да здароўя нашых унукаў, добрае адукацыі для дзяцей, дабрабыту, які адбудавалі ўжо саб іншыя нацыя Цэнтральнай Эўропы. Ад свабоды выйграюць усе. Нават тыя, хто цяпер яе баіцца. Мы - цэнтральнаеўрапейцы! І мы кажам – жыла і жыве Беларусь Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |