ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSФранцыя настойвае на дэмакратызацыі БеларусіМіністэрства замежных спраў Францыі чарговым разам нагадала беларускім уладам пра неабходнасць захавання такіх еўрапейскіх каштоўнасцяў, як свабода, правы чалавека і прававая дзяржава. «Разам з сваімі партнёрамі па Еўрапейскім Звязе мы нагадваем, што Еўрапейскі Звяз адкрыты да паглыблення і паляпшэння стасункаў з Беларуссю толькі пасля відавочнай праявы з боку ўлад гэтай краіны свайго жадання захоўваць дадзеныя каштоўнасці», – гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Францыі. Нагадаем, што 11 кастрычніка МЗС Францыі асудзіў арышты прадстаўнікоў беларускай апазіцыі напярэдадні Еўрапейскага Марша. Такія дзеянні беларускіх улад, на думку французскага знешнепалітычнага ведамства, былі накіраваныя супраць прызначанай на 14 кастрычніка акцыі. «Мы з трывогай даведаліся пра арышты, накіраваныя супраць арганізатараў Еўрапейскага Марша, прызначанага на 14 кастрычніка ў Менску», – заявіў 11 кастрычніка, афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі. – «Мы асуджаем дадзеныя дзеянні беларускіх улад, якія працягваюцца насуперак неаднаразовым перасцярогам з боку Еўрапейскага Звязу і яго дзяржаў-сябраў». Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |